У мінскім клубе ў натоўпе распылілі перцавы балончык

У мінскім клубе ў натоўпе распылілі перцавы балончык

Увечары 16 студзеня ў Мінску на Партызанскім праспекце ў клубе Crazy Horse ў натоўпе распылілі перцавы балончык, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сталічную міліцыю. На месцы працавала следча-аператыўная група, высвятляліся ўсе абставіны здарэння. Міліцыя праводзіць праверку.

Відавочцы паведамляюць пра пацярпелых, якім спатрэбілася меддапамога. Некаторых з іх выносілі на руках (не менш за сем чалавек страцілі прытомнасць). Высвятляецца, што ў клубе была запаленая і дымавая шашка.

Па адных звестках, у памяшканні былі дзясяткі чалавек, па іншых — сотні.

У мінскім клубе ў натоўпе распылілі перцавы балончык
У мінскім клубе ў натоўпе распылілі перцавы балончык
Каля клуба / Фота з сацсетак

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі