У мінскім метро пасля параду ўтварылася цісканіна (фота)

Пасля параду 9 траўня ў беларускай сталіцы вялікая колькасць людзей адправілася дадому на метро. Бліжэйшай станцыяй стала "Няміга", дзе сабралося шмат пасажыраў.

Інтэрвал паміж цягнікамі быў больш за 3 хвіліны, таму на станцыі практычна пачалася цісканіна, піша "Комсомольская правда".

У 13.20 станцыю "Няміга" часова перакрылі. Усіх мінчукоў міліцыя адпраўляла на наземны транспарт. Паведамленняў пра пацярпелых няма.

Нагадаем, што ў 1999 годзе пры цісканіне ў падземным пераходзе каля станцыі метро "Няміга" загінулі 53 чалавекі.

Фота — kp.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі