У мінскім офісе тэлеканала "Белсат" — вобшук па справе аб паклёпе
У мінскім офісе тэлеканала "Белсат" праходзіць вобшук, паведамляе прэс-служба "БАЖ".
Дзеянні адбываюцца ў адпаведнасці з пастановай Следчага камітэта. Якая справа паслужыла падставай для вобшуку, пакуль не вядома.
"Белсат" вяшчае з тэрыторыі Польшчы. У Беларусі беларускамоўны тэлеканал за гэтыя гады так і не змог атрымаць акрэдытацыю. Фрылансераў, якія супрацоўнічаюць з каналам, пастаянна штрафуюць.
Журналіст "Белсата" Алесь Залеўскі распавёў, што гэтым разам пераслед канала, верагодна, звязаны са справай аб паклёпе.