У Мінску адбываецца сустрэча Асноўнай групы Мюнхенскай канферэнцыі

У Мінску адбываецца сустрэча Асноўнай групы Мюнхенскай канферэнцыі

Сустрэча Асноўнай групы Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы адбываецца ў Мінску 31 кастрычніка — 1 лістапада. 

У асноўным спісе ўдзельнікаў — 90 чалавек, у тым ліку тры кіраўнікі дзяржаваў — Беларусі, Арменіі ды Косава. Таксама ў сустрэчы прымуць удзел два прэм’ер-міністры (Малдовы і Сербіі), чатыры міністры замежных спраў (Македоніі, Манголіі, Польшчы, Славакіі). 

Як удакладняе Радыё "Свабода", сама канферэнцыя па бяспецы традыцыйна праходзіць на пачатку кожнага году толькі ў Мюнхене. Але раз на год канферэнцыя праводзіць спецыяльную сесію па-за Германіяй. Гэта лічыцца працягам самой канферэнцыі. Сёлета яе прымае Беларусь.

Галоўнымі тэмамі пасяджэнняў стануць праблемы бяспекі для Усходняй Еўропы і Паўночнаатлантычнага рэгіёна, перспектывы Мінскай пляцоўкі па Украіне, лёс пагадненняў пра кантроль над зброяй, устойлівасць эканамічнай мадэлі Усходняй Еўропы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі