У Мінску адкрылася выстава “Ліхтарт”, натхнёная тэмай святла (фота)
У галерэі Беларускага саюза дызайнераў у Мінску адкрылася выстава “Ліхтарт”, натхнёная тэмай святла. Яе ўдзельнікі — як вядомыя дызайнеры і мастакі, так і студэнты ды аматары.
На выставе прадстаўленыя дызайнерскія свяцільні, арт-інсталяцыі, скульптуры, жывапіс, фатаграфія ды іншае. Інтэрактыву экспазіцыі надае квэст-галаваломка для наведвальнікаў, а навагоднюю атмасферу стварае ёлка з лямпачак і водаправодных труб.
Упершыню выстава “Ліхтарт” прайшла ў 2014 годзе з удзелам больш як 60 дызайнераў і мастакоў.