У Мінску адмянілі спектакль "Анархія" маскоўскага тэатра "Сучаснік"
У Мінску адмянілі спектакль "Анархія" маскоўскага тэатра "Сучаснік", які мусіў адбыцца 7 лістапада ў вялікай зале Палацу Рэспублікі (на ім павінна было дзейнічаць абмежаванне 18+). Прычына — нецэнзурная лаянка, якую выявіла ўпраўленне Міністэрства культуры Расіі. У выніку тэатр прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці. Арганізатары спектакля ў беларускай сталіцы прыносяць свае прабачэнні.
Адзначым, што рэжысёрам-пастаноўшчыкам "Анархіі" з'яўляецца вядомы расійскі музыкант Гарык Сукачоў. У спектаклі ўдзельнічалі такія вядомыя артысты, як Міхаіл Яфрэмаў, Дзмітрый Пяўцоў, Вольга Драздова.