У Мінску будуць судзіць мужчыну за каментар пад фота Вольгі Чамаданавай

Вольга Чамаданава / З архіву Еўрарадыё
Вольга Чамаданава / З архіву Еўрарадыё

Жыхара Мінска будуць судзіць за каментар, які ён пакінуў у снежні 2020 года пад фота прэс-сакратара МУС, паведамілі ў Генеральнай пракуратуры Беларусі. На той момант пасаду прэс-сакратара міліцэйскага ведамства займала Вольга Чамаданава.

Мужчыну абвінавацілі ў публічнай абразе прадстаўніка ўлады. Следства палічыла, што ў каментары ёсць "выказванні з выкарыстаннем ненарматыўнай лексікі, якія супярэчаць агульначалавечай маралі і ўстаноўленым правілам зносін паміж людзьмі".

Справа накіраваная ў суд. Меру стрымання ў выглядзе заключэння пад варту мужчыну пакінулі без зменаў.

Ужо адбылося некалькі падобных працэсаў. Мінулым летам Цэнтральны суд Мінска асудзіў за каментар пад фота Чамаданавай на два гады "хатняй хіміі" 32-гадовага Артура Суворава. А ў гэтым студзені такі ж прысуд быў вынесены 43-гадоваму Дзмітрыю Вушацкаму.

У мінулым кастрычніку Вольга Чамаданава сышла з МУС і ўзначаліла Галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай работы і па справах моладзі Мінгарвыканкама.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі