Вольга Чамаданава больш не прэс-сакратар МУС Беларусі, яна стане ідэолагам

Вольга Чамаданава больш не прэс-сакратар МУС Беларусі, яна стане ідэолагам

Вольга Чамаданава больш не прэс-сакратар МУС Беларусі. Пра гэта яна паведаміла ў Telegram ведамства: "Перайшла на дзяржаўную службу ў органы выканаўчай улады". Па некаторых звестках, ачоліць Галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай працы і па справах моладзі Мінгарвыканкама.

На пасадзе прэс-сакратара Чамаданава працавала амаль тры гады. А раней больш за дзесяцігоддзе яна ўзначальвала інспекцыю па справах непаўналетніх міліцыі Мінскага раёна.

Запомніцца яе праца ў прэс-службе МУС найперш паведамленнем пра смерць пратэстоўца Аляксандра Тарайкоўскага ў жніўні 2020-га. Тады міліцыя заявіла, што ў яго руках выбухнула невядомая прылада. А насамрэч у руках у Тарайкоўскага нічога не было, ён загінуў ад стрэла сілавіка.

Сёлета Вольга Чамаданава згадвалася ў скандальных аўдыёзапісах, якія з'явіліся ў інтэрнэце.

Чамаданава — фігурант "чорнага спісу" ЕС.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі