У Мінску для ўсіх пасажыраў адкрылася Зялёналужская лінія метро
Адкрыліся 4 новыя станцыі / minsknews.by
У Мінску ўжо для ўсіх пасажыраў адкрылася Зялёналужская лінія метро. Учора трэцюю ветку метро наведваў Аляксандр Лукашэнка.
Сёння запусцілі чатыры станцыі трэцяй лініі: "Кавальская Слабада", "Вакзальная", "Плошча Францішка Багушэвіча", "Юбілейная плошча". Іх будавалі больш за пяць гадоў. Па словах першых наведвальнікаў, пакуль што на станцыях не працуюць некаторыя травалатары, ліфты і эскалатары.
У будучыні на Зялёналужскай лініі плануюць адкрыць 14 станцый. Ужо пачалося будаўніцтва станцый "Аэрадромная", "Неморшанский сад", "Слуцкі гасцінец".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.