У Мінску Дзень пажарнай службы адзначаць парадам тэхнікі МНС

У Мінску Дзень пажарнай службы адзначаць парадам тэхнікі МНС

Парад выратавальнікаў і тэхнікі МНС адбудзецца сёння ў Мінску. Імпрэза прымеркаваная да Дня пажарнай службы, які адзначаецца ў Беларусі 25 ліпеня, перадае БЕЛТА.

Пачнецца парад у 11.00 ад будынку Белдзяржцырка і пройдзе да плошчы Перамогі. У ім таксама возьмуць удзел узвод ганаровай варты Універсітэта грамадзянскай абароны, духавыя аркестры, ветэраны службы і юныя выратавальнікі.

Пасля параду ў парку Горкага пройдуць рознага кшталту забаўляльныя імпрэзы. Выратавальнікі абяцаюць гасцям свята конкурсы і паказ тэхнікі, а таксама наведнікі змогуць пазнаёміцца з экіпіроўкай пажарных.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі