У Мінску гарэла майстэрня мастака, які напісаў партрэт Дар'і Домрачавай (фота)

У Мінску гарэла майстэрня мастака, які напісаў партрэт Дар'і Домрачавай (фота)

Пажар у мастацкай майстэрні, якая размяшчаецца ў цэнтры Мінска, адбыўся раніцай 20 студзеня. Выратавальнікаў выклікалі ў 6.00 — гарэў паддашак у жылым доме па вуліцы Куйбышава, 31. Менавіта гэтае памяшканне было прыстасаванае пад майстэрню.

Узгаранне адбылося на плошчы ў 10 квадратных метраў. Агонь патушылі праз 15 хвілінаў.

У выніку пажару пашкоджаныя карціны на сцяне, мэбля і драўляная падлога. Прычына інцыдэнту высвятляецца, паведамляе прэс-служба МНС.

Пры пажары ў майстэрні не пацярпелі ні работы мастака, ні рэквізіт. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў старшыня Беларускага саюза мастакоў Рыгор Сітніца. Гэта майстэрня належыць Уладзіміру Новаку.

Рыгор Сітніца: "Пажарная служба ўсе своечасова ліквідавала. Работы не пашкоджаныя. Там загарэлася на стале, а работы стаялі на стэлажах, туды агонь не дайшоў. Пацярпелі некалькі эскізаў".

Карціны Уладзіміра Новака выстаўляюцца ў Нацыянальным мастацкім музеі, Галерэі спорту ў Парыжы. Ён — аўтар партрэтаў беларускай біятланісткі Дар'і Домрачавай, а таксама барца Аляксандра Мядзведзя і тэнісісткі Наталлі Зверавай.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі