У Мінску гарэў дражджавы камбінат

У Мінску гарэў дражджавы камбінат

Увечары 6 красавіка каля 19-й гадзіны работнік аховы ААТ "Дражджавы камбінат" затэлефанаваў ратавальнікам і паведаміў пра пажар на вуліцы Кастрычніцкай, 14. Пра гэта паведамляе прэс-служба Міністэрства па надзвычайных сітуацыях

Прыбыўшы на месца выкліку, ратавальнікі пабачылі дым сярэдняй канцэнтрацыі з вокнаў трэцяга паверху адміністрацыйнага будынку. Выявілася, што ў пакоі адпачынку на другім паверсе загарэлася маёмасць. Таксама гарэў драўляны лесвічны марш з другога на трэці паверх і маёмасць у більярдным пакоі на трэцім паверсе.

Пацярпелых пры здарэнні няма, эвакуацыя не праводзілася. 

Меркаванай прычынай загарання называецца кароткае замыканне.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі