У Мінску каля стадыёна "Дынама" з'явіцца скульптура легендарнага Пракапенкі

У Мінску каля стадыёна "Дынама" з'явіцца скульптура легендарнага Пракапенкі

У Мінску каля стадыёна "Дынама" (побач з цэнтральнай аркай) з'явіцца скульптура легендарнага беларускага футбаліста Аляксандра Пракапенкі. Праект і эскізнае рашэнне знаходзяцца на разглядзе ў камітэце архітэктуры Мінгарвыканкама і ў Міністэрстве спорту і турызму, паведамляе прэс-служба АБФФ.

За мінскае “Дынама” Аляксандр Пракапенка гуляў у 1972-1983 гадах. У 1982-м стаў чэмпіёнам СССР. У футбаліста быў асаблівы стыль гульні, які вылучаўся хуткасцю, спрытам і выдатнай тэхнікай. На полі Пракапенка знаходзіўся ў пастаянным руху. У Аляксандра быў выдатны удар, прычым з абедзвюх ног.

Аляксандр Пракапенка памёр 29 сакавіка 1989-га ва ўзросце 35 гадоў, пахаваны на могілках у вёсцы Токары Бабруйскага раёна.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі