У Мінску кіроўца таксі спыніў рух трамваяў
Згаданы выезд — праблемны. Там нярэдка адбываюцца аварыі
У Мінску кіроўца таксі спыніў рух трамваяў. Як паведамляе сталічнае ДАІ, здарэнне адбылося ў пятніцу. Пры выездзе з дваровай тэрыторыі па вуліцы Пляханава 47-гадовы кіроўца аўтамабіля Volkswagen не саступіў дарогу трамваю і дапусціў сутыкненне з ім.
Таксіста завезлі ва ўстанову аховы здароўя для абследавання. Пра пацярпелых сярод пасажыраў трамвая даішнікі не паведамляюць.
Адзначым, што згаданы выезд з дваровай тэрыторыі па вуліцы Пляханава — праблемны. Там нярэдка адбываюцца аварыі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.