У Мінску колькасць зарэгістраваных шлюбаў павялічылася на 20%
На 20% у параўнанні з мінулым годам павялічылася колькасць зарэгістраваных у Мінску шлюбаў. Як паведамляе тэлеканал СТВ, у суботу ў ЗАГСе Маскоўскага раёна сталіцы зарэгістравалі тысячную пару маладажонаў. Імі сталі Таццяна Маслава і Алег Адамовіч.