У Мінску мінчук супакойваў суседзяў з дапамогай аўтамата і пісталета

З дапамогай аўтамата і пісталета "супакойваў" сваіх суседзяў невядомы ў камуфляжы і чорнай масцы ў раёне бульвара Шаўчэнкі ў Мінску. Міліцыянты, якія прыбылі на месца здарэння, здолелі ўстанавіць, што ім з'яўляецца мясцовы жыхар, аматар страйкбола.
Паводле слоў зламысніка, ён вяртаўся з дня народзінаў сябра ды пабачыў каля свайго дома сварку. Хлопец пайшоў у сваю кватэру, пераапрануўся, узяў копію пісталета "SIG SAUER" і аўтамата "АКМ-74", прызначаныя для страйкбола, і пайшоў "супакойваць" мужчыну і яго маці.

Мужчыну ён ударыў аўтаматам у грудзі, а жанчыне пагражаў пісталетам. Цяпер страйкбалісту пагражае да 10 гадоў пазбаўлення волі, паведамляе БЕЛТА.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі