У Мінску мужчыны ў плаўках уцяклі з аквапарку, каб не плаціць за адпачынак

У Мінску мужчыны ў плаўках уцяклі з аквапарку, каб не плаціць за адпачынак

У Мінску мужчыны ў плаўках уцяклі з аквапарку “Лябяжы”, каб не плаціць за адпачынак. Як піша сайт kp.by, здарэнне адбылося 20 чэрвеня. Трое маладых людзей адпачывалі ў аквапарку, наведалі бар, дзе пілі віскі, у тым ліку 12-гадовай вытрымкі, піва. Агулам рахунак склаў 520 рублёў. Плаціць такія грошы ім не хацелася, таму яны прыдумалі план. Адзін з мужчын апрануўся і чакаў сяброў у аўтамабілі. Іншыя пералезлі праз плот і прабеглі 500 метраў да машыны, на якой усе з’ехалі.

Служба бяспекі аквапарку да раніцы высачыла ўцекачоў, але ў міліцыю не паспела звярнуцца. На наступны дзень мужчыны вярнуліся самі, папрасілі прабачэння і заплацілі па рахунку, атрымалася ўжо значна больш — 677 рублёў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі