У Мінску на хакеі будуць прадаваць піва
У “Мінск-Арэне” падчас хакейных матчаў будзе прадавацца піва. Пра гэта ў інтэрв’ю газеце “Прэсбол” паведаміў кіраўнік Федэрацыі хакея Ўладзімір Навумаў.
Нагадаем, новая лядовая арэна, якая стане хатняй пляцоўкай мінскага “Дынама”, адкрыецца 30 снежня.
Цікава, што ў часы, калі Навумаў узначальваў Міністэрства ўнутраных спраў, ён быў рэзкім праціўнікам алкаголю і піва.
У Беларусі з’явіліся Дні цвярозасці, а піва планавалі прыраўняць да слабаалкагольных напояў.