У Мінску на кватэрах маладафронтаўцаў прайшлі ператрусы
Ператрусы прайшлі ў Мінску на кватэрах актывістаў міжнароднай маладзёжнай арганізацыі "Малады фронт". Праваахоўнікі спрабуюць такім чынам сарваць сённяшнюю вулічную акцыю, прысвечаную Дню святога Валянціна, дазвол на правядзенне якой не далі сталчіныя ўлады. Як паведамляе БелаПАН, супрацоўнікі міліцыі і людзі ў цывільным, пашкодзіўшы дзверы, уварваліся ў кватэру, якую здымае актывіст арганізацыі Мікалай Дзямідзенка. Ніякіх дакументаў, якія б пацвярджалі права праводзіць ператрус, не прад'яўлялася. З кватэры былі забраныя не толькі дакументы, якія датычаць дзейнасці "Маладога фронту", а таксама асабістыя рэчы, між іншым, і ноўтбук.
Нагадаем, позна вечарам 13 лютага міліцыянты правялі ператрус у кватэры Кацярыны Галіцкай, якая падавала ў Мінгарвыканкам заяўку на правядзенне акцыі ў Мінску. У яе забралі бел-чырвона-белыя сцягі, сцягі Еўрасаюза, майкі з апазіцыйнымі лозунгамі, расцяжкі для акцыі 14 лютага. Ордэр на ператрус таксама не быў прад'яўлены.