У Мінску на тры гады калоніі асуджаны Павел Алексеевіч ("Паштэт")
У Мінску на тры гады калоніі строгага рэжыму асуджаны Павел Алексеевіч ("Паштэт"). "Злодзея ў законе" пакаралі за "хуліганства, здзейсненае групай асобаў" летась у Барысаве. Як паведамляе прэс-служба МУС, крымінальную справу разглядаў суд Ленінскага раёна Мінска. "Паштэта" прызналі "ініцыятарам", а яго "байцоў" пакаралі двума гадамі пазбаўлення волі.
Вядомага крымінальнага аўтарытэта затрымалі ў верасні 2021-га. А ў жніўні чацвёра яго людзей ў Барысаве каля ўваходу ў адзін з гіпермаркетаў збілі 40-гадовага мужчыну, паплечніка іншага крымінальнага аўтарытэта. Па версіі МУС, адбываўся "падзел сфер уплыву і ўмацаванне становішча ў крымінальным асяродку".
За кратамі "Паштэт" правёў больш за дзесяцігоддзе свайго жыцця. Апошні раз ён вызваліўся летам 2020 года.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.