У Мінску на выбарчых участках арганізуюць гандаль са зніжкамі

У Мінску на выбарчых участках арганізуюць гандаль са зніжкамі

Зніжкі і акцыі прапануюць выбаршчыкам 11 кастрычніка на ўчастках для галасавання на выбарах прэзідэнта, інфармуе БЕЛТА са спасылкай на галоўнае ўпраўленне спажывецкага рынка Мінгарвыканкама.

У дзень галасавання тут будуць працаваць выязныя буфеты, дзе выставяць тавары па зніжаных коштах. Прычым будуць прадаваць не толькі прадукты, але і нехарчовыя тавары. Плануюцца таксама дэгустацыі кандытарскай і кулінарнай прадукцыі, сокаў і напояў айчыннай вытворчасці.

У сталіцы арганізавана 717 участкаў для галасавання.

Фота: TUT.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі