У Мінску нажом паранены міліцыянер, нападнік "абясшкоджаны"

Нож на месцы здарэння / t.me/pressmvd/
Нож на месцы здарэння / t.me/pressmvd/

У Мінску нажом паранены міліцыянер, нападнік "абясшкоджаны". На месца здарэння прыязджаў міністр унутраных спраў Іван Кубракоў, паведамляе ўвечары 6 сакавіка прэс-служба МУС.

Здарэнне адбылося ў Фрунзенскім раёне сталіцы. Жанчына выклікала міліцыю, прыехаў нарад. Высветлілася, што ў мінчанкі ўзніклі праблемы з былым мужам. Падчас разбіральніцтва мужчына "раптоўна нанёс супрацоўніку міліцыі нажавыя раненні ў вобласці твару і шыі". Міліцыянер, абараняючыся, з табельнай зброі параніў ці застрэліў нападніка (МУС не ўдакладняе). Такая версія міліцыі. На месцы працуе следча-аператыўная група.

Пра стан пацярпелага міліцыянера, наколькі ў яго сур'ёзныя раненні, нічога не паведамляецца.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі