У Мінску невядомыя масава крадуць колы ад смеццевых кантэйнераў
У Мінску невядомыя масава крадуць колы ад смеццевых кантэйнераў. Як інфармуе сайт minsknews.by, за пяць месяцаў 2018 года толькі ў шасці раёнах сталіцы скрадзены 134 колы. Каб прадухіліць крадзяжы, колавыя блокі пачалі прыварваць да бакаў, і старых, і новых. У Мінску якраз ідзе замена смеццевых кантэйнераў старога ўзору на новыя. Прадпрыемства "Спецкамунаўтатранс" купіла іх 780 адзінак (замяніць трэба 5 тысяч, таму будуць і чарговыя партыі новых кантэйнераў). Гэтыя кантэйнеры выраблены з пластмасы большай трываласці, яны прызначаны для паасобнага збору адходаў.