У Мінску пабудавалі гатэль для катоў і сабак (фота)
Дзяржаўнае прадпрыемства “Фаўна горада” гэтым летам прапануе мінчанам новую паслугу.
На час адпачынку гаспадары катоў і сабак змогуць уладкаваць сваіх гадаванцаў у гатэль. Падобныя ўстановы ў Мінску існуюць даўно, але гатэль на Гурскага стане найбуйнейшым. Тут прадугледжана 36 вальераў для сабак і столькі ж для катоў, у тым ліку гэтак званыя нумары “Люкс”, інфармуе Onliner.by
Гаспадары могуць прывезці свой корм, а могуць замовіць для гадаванца ежу з кухні “Фаўны горада”. Каб трапіць у гатэль, жывёла павінна быць здаровай і прышчэпленай. Суткі ўтрымання сабакі (без уліку харчавання) абыдуцца гаспадару ў 130 тысяч рублёў, ката — 100 тысяч.