У Мінску пачалі ўключаць ацяпленне ў грамадскіх і адміністрацыйных будынках
Летась гэта зрабілі пазней / БЕЛТА
4 кастрычніка ў беларускай сталіцы пачалі ўключаць ацяпленне ў грамадскіх і адміністрацыйных будынках, прамысловых і іншых арганізацыях. Пра гэта паведамляе Мінгарвыканкам.
Летась гэта зрабілі пазней — з 11 кастрычніка.
Ацяпленне ў кватэрах мінчукоў пачало з'яўляцца 28 верасня (летась — 22-га), а ў дзіцячых садках, школах, бальніцах крыху раней.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.