У Мінску пачнецца суд над былым дырэктарам беларускамоўнай гімназіі № 4
11 лістапада ў Мінску пачнецца суд над былым дырэктарам беларускамоўнай гімназіі № 4. Юрыя Бандарэнку вінавацяць у атрыманні хабару. 18 жніўня ў сваім службовым кабінеце ён узяў за залічэнне ў гімназію дзіцяці 500 долараў ад яго бацькі. Што было зафіксавана праваахоўнікамі.
Гучную справу будзе разглядаць суд Фрунзенскага раёна сталіцы, пачатак у 16.00.
Адзначым, што ў траўні 2016-га Аляксандр Лукашэнка ўручыў Юрыю Бандарэнку медаль Францішка Скарыны. Ён трапіў у лік 42 "заслужаных людзей краіны", якія былі адзначаныя за сваю працу і дасягненні. Больш таго, Лукашэнка пахваліў Бандарэнку за выказванне пра "правільную дэмакратыю".
Напярэдадні стала вядома, што новым дырэктарам 4-й гімназіі прызначаны дырэктар 38-й рускамоўнай школы, былы настаўнік, функцыянер БРСМ, чыноўнік Андрэй Гоцман.