У Мінску падаражэла "камуналка"

У Мінску ўсталяваныя новыя фіксаваныя тарыфы на жыллёва-камунальныя паслугі насельніцтву, якія субсідуюцца дзяржавай. Рашэнне наконт новых тарыфаў было прынятае Мінгарвыканкамам 19 сакавіка, а сёння дакумент апублікавалі на Нацыянальным прававым партале. Такім чынам, змененыя расцэнкі пачынаюць дзейнічаць з 8 красавіка, паведамляе БЕЛТА.

Тарыф на тэхнічнае абслугоўванне 1 квадратнага метра жылой плошчы ў мясяц цяпер складае 958,5 рубля замест ранейшых 947,1. Водазабеспячэнне цяпер каштуе 1453 рубля за адзін кубаметр (было 1435,8), каналізацыя — 970 за кубаметр (958). Плата за карыстанне ліфтам павысілася з 6579 да 6658 рублёў.

А вось тарыф на паслугі па капітальным рамонце жылога дома не змяніўся і па-ранейшаму складае 837,5 рубля за квадратны метр.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі