У Мінску падчас будаўніцтва метро знайшлі скарб залатых манет
У Мінску падчас будаўніцтва метро знайшлі скарб залатых манет. Іх намінал — 5 рублёў. Яны адносяцца да часу праўлення расійскага імператара Мікалая II, інфармуе тэлеканал АНТ.
Падчас земляных работ рабочымі УП "Метрабуд" знойдзена было толькі некалькі манет. Часова іх перадалі на захоўванне з адміністрацыю Кастрычніцкага раёна сталіцы. Неўзабаве іх перададуць у Музей гісторыі горада Мінска.
Здымак з архіву.