У Мінску падпалілі кватэру, на пажары выратавалі жанчыну (фота)

У Мінску ў пяціпавярховым доме на вуліцы Аэрадромнай учора ў другой палове дня адбыўся пажар. Гарэла кватэра на 4-м паверсе. Як паведамляе прэс-служба МНС, ратавальнікі вынеслі адтуль дарослую дачку гаспадыні. З кватэр на пятым паверсе былі эвакуяваныя пяць чалавек.

Адзначаецца, што адна з версій узнікнення пажару — падпал.

Фота: МНС

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі