У Мінску прадукты даражэюць хутчэй, чым па ўсёй краіне

У Мінску прадукты даражэюць хутчэй, чым па ўсёй краіне

У Мінску прадукты харчавання даражэюць хутчэй, чым па Беларусі, піша tut.by са спасылкай на Белстат. Так, у верасні кошты на харчаванне ў Беларусі выраслі на 1,5%. У той жа час у Мінску рост коштаў склаў 2%.

Найбольш у Мінску за верасень падаражэлі алей (13,7%), садавіна (13,2%), гародніна (10,3%), каўбасы (3,9%) і кандытарскія вырабы (3%). У верасні патаннела бульба (15,1%), а таксама нязначна цукар і хлеб.

Кошты на нехарчовыя тавары ў Мінску ў верасні павысіліся на 2,2%, па Беларусі ў цэлым — толькі на 1,3%. Найбольш падаражэнне ў Мінску закранула абутак (4,8%), мыйныя сродкі (+3,8%) і дываны (+3,6%). Патаннелі ў мінулым месяцы толькі ровары і матацыклы (-1,2%). Не змяніліся кошты на пісьмовыя прылады, якія ў жніўні былі сярод лідараў па падаражанні.

Фота: svaboda.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі