У Мінску пракаментавалі затрыманне "ілжывых транзіцёраў" у Расіі

У Мінску пракаментавалі затрыманне "ілжывых транзіцёраў" у Расіі

У Мінску пракаментавалі затрыманне "ілжывых транзіцёраў" у Расіі. Напярэдадні Рассельгаснагляд назваў беларускія кампаніі і прадпрыемствы, якія па дакументах везлі прадукцыю ў Казахстан ці Кыргызстан, а насамрэч пакідалі яе на расійскай тэрыторыі. З 1 чэрвеня расійскае ведамства ўводзіць у дачыненні да іх жорсткія ўмовы.

У Міністэрстве сельскай гаспадаркі падкрэслілі, што яно працуе сумленна і адказна ў выдачы дазваляльных дакументаў. Міністр Анатоль Хацько адзначыў, што да яго міністэрства пытанняў няма, інфармуе БЕЛТА.

Што да паставак беларускай сельгаспрадукцыі ў Расію, то перамовы з Масквой ідуць пастаянна, часам у рэжыме відэаканферэнцый. Па словах міністра, у бліжэйшы час некалькі беларускіх прадпрыемстваў атрымаюць дазвол на аднаўленне паставак у РФ.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі