У Мінску прайшла акцыя салідарнасці з сем'ямі зніклых
Акцыя салідарнасці з сем'ямі зніклых палітыкаў прайшла вечарам 16 студзеня на Кастрычніцкай плошчы Мінска.
Як паведаміў БелаПАН лідэр зарэгістраванай у Чэхіі арганізацыі "Малады фронт" Зміцер Дашкевіч, у 18 гадзін больш як 20 чалавек выстраіліся ўздоўж праспекта Незалежнасці з партрэтамі Юрыя Захаранкі, Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага і Дзмітрыя Завадскага. "Праз хвілін сем супрацоўнікі спецназа пачалі выціскаць нас з плошчы і давялі да вуліцы Багдановіча", — сказаў Д.Дашкевіч. Паводле яго слоў, ніхто з удзельнікаў акцыі не затрыманы.
Дзень салідарнасці з сем'ямі зніклых палітыкаў і рэпрэсаванымі па палітычных матывах беларуская апазіцыя праводзіць 16-га дня кожнага месяца пачынаючы з кастрычніка 2005 г.