У Мінску прайшлі традыцыйныя шэсце і мітынг на Дзяды

Традыцыйнае памінальнае шэсце ў Курапаты прайшло сёння ў Мінску. Акцыя была дазволеная ўладамі і прайшла без перашкодаў і эксцэсаў.  Удзельнікі шэсця прайшлі звыклым маршрутам ад гадзіннікавага завода, паведамляе Радыё Свабода. У працэсіі бралі ўдзел прадстаўнікі палітычных партыяў і рухаў. Людзі неслі бел-чырвона-белыя сцягі, расцяжкі з надпісамі “Дзяды”, некаторыя трымалі ў руках крыжы.

Пасля 14.00 шэсце дайшло да Курапатаў, дзе адбыўся памінальны мітынг. Намеснік старшыні КХП БНФ Юрась Беленькі ў сваёй прамове адзначыў, што менавіта з Курапатаў у свой час пачалося нацыянальнае Адраджэнне.

Таксама Беленькі зрабіў экскурс у зусім нядаўнюю гісторыю, калі моладзь не дала збудаваць праз урочышча кальцавую дарогу, паведамляе Наша Ніва. Валеры Буйвал зачытаў зварот ад Зянона Пазянка. Сярод іншага, старшыня КХП БНФ заклікаў не прымаць удзел у фальшывых выбарах.

Пасля заканчэння мітынгу людзі ўсталёўвалі крыжы і запалілі знічкі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі