У Мінску прайшоў прэм’ерны паказ фільма "Белыя Росы. Вяртанне"

Перад пачаткам паказу вечарам 13 кастрычніка міністр культуры Беларусі Барыс Святлоў падзяліўся з гасцямі сваімі уражаннямі. Ля касаў кінатэатра людзі пыталі лішні білецік або прасілі правесці ў залу, паведамляе БелТА.

Гэткай пільнай увагі з боку гледачоў да беларускага фільма не было даўно. На думку Барыса Святлова, "Белыя Росы. Вяртанне" - гэта карціна, якая працягвае тэму сістэмы каштоўнасцяў, закладзенай "Белымі Росамі" Ігара Дабралюбава. "Фільм дазваляе гледачу параўнаць па сканчэнні трох дзясяткаў гадоў, наколькі змяніліся мы, ці прасунуліся па шляху цывілізацыі, ці не страцілі самае дарагое, што па сутнасці дае нам права называцца людзьмі", - лічыць міністр.

У масавы пракат фільм выходзіць 16 кастычніка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі