Першы беларускі Tatoo Fest будзе рок-н-рольным

Напрыканцы 2013 года ў сталічным клубе Re:Public пройдзе маштабны Tatoo Fest, які закліканы аб’яднаць татуіроўшчыкаў розных пакаленняў і даказаць, што татуіроўка — таксама від выяўленчага мастацтва.


“Гэты фэст патрэбны дзеля таго, каб вызначыць лепшых з лепшых татуіроўшчыкаў, — тлумачыць ідэю арганізатар Алесь Таболіч. — Можна сказаць, што гэта будзе свята для саміх майстроў, а таксама для людзей, якія любяць і шануюць татуіроўкі. Думаю, што намінацыі будуць не проста лепшы майстар ці салон, але і “Лепшая арнаментальная татуіроўка”, “Лепшая чорна-белая”, “Лепшая каляровая” і г.д.”.


Вызначаць пераможцаў будуць карыстальнікі сацыяльных сетак. Ужо цяпер у “ВК” ды FB ствараюцца групы мерапрыемства, дзе фіксуюцца імёны татуіроўшчыкаў з усёй Беларусі. Пазней будуць выкладзеныя іх працы і праведзенае галасаванне.


Да таго ж, Tattoo Fest падзеліцца на дзве музычныя часткі: рок-н-рольную ды “дыскатэчную”. Спачатку ў Re:Public выступяць гітарны гурты. Свой удзел ужо пацвердзілі Yellow Brick Road, “Крама” ды Міхей Насарогаў. А завяршыць імпрэзу электронная after-party. Цягам фэсту будзе ладзіцца фотавыстава прац майстроў, выстава прафесійнага абсталявання, конкурсы па бодзіарце і яшчэ шмат чаго цікавага.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі