Ініцыятыўную групу Алеся Таболіча зарэгістравалі пад 13-м нумарам
ЦВК зарэгістраваў ініцыятыўную групу па вылучэнні кандыдатам у прэзідэнты Беларусі музыкі Алеся Таболіча. Яна атрымала 13-ы нумар. У групе 116 чалавек.
Старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына з прыемнасцю называла яго "Аляксандрам Рыгоравічам".
Таболіч падзякаваў, "што прынялі дакументы". "Будзем змагацца далей", — сказаў музыка. Ён падкрэсліў, што з'яўляецца прадстаўніком творчай інтэлігенцыі, якіх пакуль сярод прэтэндэнтаў не было.
Таболіч у ЦВК
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.