У Мінску прынятая рэзалюцыя, супраць якой пратэставала Расія

У Мінску прынятая рэзалюцыя, супраць якой пратэставала Расія

7 ліпеня ў Мінску на сесіі Парламенцкай асамблеі АБСЕ была прынятая рэзалюцыя “Аднаўленне суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны”. Яе падрыхтаваў украінскі бок. У дакуменце згадваюцца “часова акупаваныя аўтаномная Рэспубліка Крым і горад Севастопаль”, незаконныя парламенцкія выбары, праведзеныя там Расіяй, украінцы-закладнікі, незаконна вывезеныя ў Расію, “расійскія гібрыдныя сілы” на Данбасе. Расійскую Федэрацыю заклікаюць адмовіцца ад “часовай акупацыі” Крыма і Севастопаля, “спыніць спансіраванне тэрарыстычнай дзейнасці ва Украіне”, вывесці сваіх наймітаў з Луганскай і Данецкай абласцей Украіны.

Не дзіўна, што прадстаўнікі Расійскай Федэрацыі актыўна пратэставалі супраць такой рэзалюцыі, галасавалі супраць. Але яна прайшла, была прынятая большасцю галасоў! Прадстаўнік Беларусі Валерый Варанецкі ўстрымаўся. Ён патлумачыў свае дзеянні тым, што Беларусь — пляцоўка для перамоваў і не мае права станавіцца на адзін з бакоў канфлікту, інфармуе Радыё Свабода.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі