У Мінску пустуюць шэсць бізнэс-цэнтраў
Прапанова офісаў значна перавышае попыт / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com
У Мінску цалкам пустуюць шэсць бізнэс-цэнтраў. Наспявае "офісны калапс", піша t-s.by.
Сёлета ў беларускай сталіцы прапанова офісаў значна перавышае попыт. Свабодныя памяшканні ёсць у 117 бізнэс-цэнтрах з 141. Гэта 18 % ад агульнага аб'ёму плошчаў, што з'яўляецца абсалютным рэкордам для сталіцы.
Адзначаецца, што запыты на арэнду ад ІТ-кампаній знізіліся больш чым у два разы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.