У Мінску п'яны кіроўца ўцякаў ад ДАІ і кінуўся ў калектар (фота)

У Мінску супрацоўнікі ДАІ затрымалі п'янага кіроўцу. Уначы ён уцякаў ад іх на аўтамабілі Opel Meriva. Пагоня пачалася ў раёне праспекта Жукава. Мужчына адмаўляўся спыняцца. Не ўдалося заблакаваць яго машыну ў прыватным сектары. У выніку, кіроўца спыніўся каля калектара і кінуўся ў ледзяную ваду. Адтуль замерзлага мужчыну выцягнулі ДАІшнікі і завезлі ў бальніцу. Дарэчы, ён пры гэтым актыўна супраціўляўся.

Як інфармуе сайт onliner.by, п'яным кіроўцам аказаўся 40-гадовы мужчына. Пасля медасведчання высветлілася, што ў яго крыві выявілі 2,35 праміле алкаголя. У адносінах парушальніка склалі тры пратакола аб адміністрацыйным правапарушэнні.

Фота: onliner.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі