У Мінску сёння пройдзе саміт кіраўнікоў краін СНД, без Парашэнкі

Чакаецца падпісанне дамовы аб спыненні дзейнасці Еўразійскай эканамічнай супольнасці, а таксама далучэнне Арменіі да дамовы аб стварэнні Еўразійскага эканамічнага саюза (у траўні яго падпісалі Беларусь, Казахстан і Расія).

Большасць прэзідэнтаў прыляцелі ў беларускую сталіцу напярэдадні. Кіраўніка Расіі Уладзіміра Пуціна чакаюць сёння. А вось украінскі прэзідэнт Пятро Парашэнка не прыляціць. У тэлефоннай размове ён папрасіў Аляксандра Лукашэнку агучыць на саміце ўкраінскую пазіцыю, у тым ліку і па сітуацыі на Данбасе.

Прадстаўляць інтарэсы Украіны на саміце будзе ўкраінскі пасол у Беларусі Міхаіл Ежэль.

Больш падрабязна пра праекты дакументаў саміта гл. тут.

Фота — Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі