У Мінску танк ледзь не наехаў на людзей на тратуары (відэа)
У Мінску танк Т-72 ледзь не наехаў на людзей на тратуары. Здарэнне адбылося позна ўвечары 3 ліпеня на вуліцы Сурганава. Ваенная тэхніка пасля парада вярталася на свае базы. Мяркуецца, што танк занесла з-за слізкага асфальту. На тратуары былі некалькі чалавек, адзін з іх здымаў калону на відэа. На шчасце, ніхто не пацярпеў.
Два гады таму танк знёс слуп на праспекце Незалежнасці (гл. другое відэа).