У Мінску былы наркадылер паведаміў пра бомбу ў жылым доме
Здарэнне адбылося ўвечары 25 лютага на вуліцы Адаеўскага. Зламысніка ўжо затрымалі.
У Мінску мужчына паведаміў у міліцыю па тэлефоне "102" пра тое, што ў жылым доме № 67 па вуліцы Адаеўскага закладзенае выбуховае прыстасаванне. Здарэнне адбылося каля 20-й гадзіны 25 лютага. На месца тэрмінова выехалі праваахоўнікі, сапёры. Аднак ніякай бомбы яны не знайшлі.
Як інфармуе прэс-служба МУС, высветлілася, што тэлефонным тэрарыстам аказаўся беспрацоўны мінчук, які быў у стане алкагольнага ап'янення. Яго затрымалі. Раней мужчына быў асуджаны за незаконны абарот наркатычных сродкаў. Цяпер міліцыя праводзіць праверку.
Зламысніку пагражае да сямі гадоў пазбаўлення волі, адзначае БЕЛТА.
Фота: Fotolia