У Мінску ў СІЗА памёр былы дырэктар Уздзенскага райаграсэрвісу

У Мінску ў СІЗА памёр былы дырэктар Уздзенскага райаграсэрвісу

У Мінску ў СІЗА памёр былы дырэктар Уздзенскага райаграсэрвісу. Аляксандру Бічу было 30 гадоў. У сакавіку яго асудзілі на 6 гадоў пазбаўлення волі за хабар (па гэтай справе праходзіў і былы старшыня Уздзенскага райвыканкама Вячаслаў Пахольчык, які атрымаў 7 гадоў пазбаўлення волі) — быў набыты камбайн для ўборкі буракоў у "патрэбнага" пастаўшчыка. Як інфармуе партал tut.by, Аляксандр Біч адбываў пакаранне ў бабруйскай калоніі, але ў канцы чэрвеня яго прывезлі ў сталіцу ў СІЗА на Валадарскага, дзе яго дапытвалі па іншай крымінальнай справе — перавышэнне ўлады або службовых паўнамоцтваў.

Аляксандр Біч памёр яшчэ месяц таму (8 жніўня), але пра гэта стала вядома толькі цяпер. У лісце, які атрымала са следчага ізалятара маці памерлага, адзначаецца, што "смерць наступіла ад натуральных прычын". Сваякі і сябры Біча кажуць, што на здароўе ён ніколі не скардзіўся.

Следчыя органы праводзяць праверку. Як распавяла sputnik.by афіцыйная прадстаўніца Следчага камітэта Беларусі Юлія Ганчарова, паводле папярэдняй інфармацыі, прыкмет гвалтоўнай смерці не было знойдзена. Разглядаецца версія, што прычынай смерці стала захворванне. Прызначаная судова-медычная экспертыза.

У Мінску ў СІЗА памёр былы дырэктар Уздзенскага райаграсэрвісу
На здымку: Вячаслаў Пахольчык, Аляксандр Біч і Павел Валюкевіч. Фота: БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі