У Мінску з 1 верасня з’явіцца новы тэлеканал

З 1 верасня Мінскія тэлевізійныя інфармацыйныя сеткі запускаюць уласны тэлеканал TV RAY. На ім будуць паказваць выключна фільмы. Па задумцы прадзюсераў, TV RAY павінен сабраць перад экранам усю сям'ю, гэта значыць кожны глядач знойдзе тут фільмы на свой густ.

У калекцыі TV RAY будуць карціны ўсіх жанраў: і навінкі кінапракату, і класіка сусветнага кіно, і творы культавых рэжысёраў.

Рыхтуюцца рэтраспектыўныя паказы, адмысловыя тэматычныя падборкі. TV RAY будзе не толькі паказваць фільмы, але і распавядаць аб тым, што адбываецца па тым боку экрана: гледачы ўбачаць, як здымаецца кіно, праграмы аб творчасці вядомых рэжысёраў і папулярных акцёраў, інфармуе агенцтва “Мінск-навіны”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі