У Мінску з даху 19-павярховага арэнднага дома ўпаў хлопчык

У Мінску з даху 19-павярховага арэнднага дома ўпаў хлопчык

Трагічны выпадак адбыўся сёння ўвечары ў мінскім арэндным доме па вуліцы Францыска Скарыны, 45 — 12-гадовы хлопчык упаў з даху 19-павярховага дома. Загінулага звалі Клімам і ён жыў у трохпакаёвай кватэры, якую яго сям’і выдзеліў Мінгарвыканкам, піша kp.by

Як паведаміла адна са сведкаў здарэння, яна варталася дадому са сваімі дзецьмі і ўбачыла, што на асфальце ляжыць цела хлопчыка. Каля ліфта яна заспела яго маці, якая ціха плакала.

Пакуль невядома, якім чынам хлопчык трапіў на дах дома — на дзвярах на гарышча вісеў замок. Абставіны здарэння высвятляе Следчы камітэт.

Фота: Onliner.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі