У Мінску за ўдзел у пратэстах 2020-га судзілі эканамістку і бухгалтарку
Восенню 2020-га ў Мінску падчас масавых пратэстаў на вуліцах былі тысячы сілавікоў
У Мінску за ўдзел у пратэстах 2020-га судзілі эканамістку і бухгалтарку. Жанчын асудзілі на "хатнюю хімію". Як паведамляе spring96.org, справы разглядаў суд Фрунзенскага раёна сталіцы, суддзя — Андрэй Млечка.
Эканамістка Святлана Крывіцкая была асуджана на 3 гады абмежавання волі без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу, а бухгалтарка Надзея Бедунька — на 2,5 года "хатняй хіміі". Суд прызнаў жанчын вінаватымі ў "арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўным ўдзеле у іх". Да суда яны знаходзіліся на волі, пад закладам.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.