У Мінску затрымалі кіроўцу маршруткі, якая збіла жанчыну на пераходзе
У адносінах мужчыны распачалі крымінальную справу адразу па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса.
У Мінску затрыманы кіроўца маршруткі Ford Transit, які 11 траўня збіў 27-гадовую жанчыну на пешаходным пераходзе на вуліцы Шафарнянскай. Ён ехаў на чырвонае святло. Пасля таго, як жанчына трапіла пад колы, 25-гадовы кіроўца не спыніў маршрутку, а праехаў яшчэ цэлы квартал. Аднак яго спынілі супрацоўнікі ДАІ.
Як інфармуе сайт onliner.by, у адносінах кіроўцы распачалі адразу дзве крымінальныя справы. Артыкулы — "Парушэнне правілаў дарожнага руху асобай, якая кіруе транспартным сродкам у стане алкагольнага ап'янення, што пацягнула па неасцярожнасці нанясенне цяжкага цялеснага пашкоджання" і "Заведамае пакіданне ў небяспецы, здзейсненае асобай, якая сама па неасцярожнасці ці з ускосным намерам паставіла пацярпелага ў небяспечны для жыцця або здароўя стан".
Мужчына затрыманы. Ён прызнае сваю віну. Медычнае асведчанне выявіла ў арганізме зламысніка 1,99 праміле алкаголя. Раней ён неаднаразова прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне правілаў дарожнага руху.
Фота: onliner.by