У Мінску затрымалі ўдзельнікаў акцыі "Камунізм — гэта фашызм"

Актывісты "Маладога фронту" Мікалай Дземідзенка і Ганна Бунько былі затрыманыя ў нядзелю ў Мінску на плошчы Незалежнасці. Яны прымацавалі да помніка Леніну плакат са словамі "Камунізм — гэта фашызм". Як паведамляе Радыё Свабода, міліцыянты і ахоўнікі Дома ўраду затрымалі маладых людзей, сарвалі плакат і адабралі ўлёткі, якія маладафронтаўцы планавалі раздаць мінакам.

Нагадаем, сёння адзначаецца агульнаеўрапейскі Дзень памяці ахвяраў таталітарных рэжымаў — нацызму і сталінізму. Рашэнне пра ўшанаванне ахвяраў нацызму і сталінізму ў дзень 23 жніўня было прынята сёлета на парламенцкай асамблеі АБСЕ.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі