У Мінску збяруцца кіраўнікі МЗС краін "нармандскай чацвёркі"

У Мінску збяруцца кіраўнікі МЗС краін "нармандскай чацвёркі"

У Мінску 29 лістапада збяруцца кіраўнікі МЗС краін "нармандскай чацвёркі" (Германіі, Украіны, Расіі і Францыі). Ініцыятарамі чарговай сустрэчы сталі міністры замежных спраў Францыі і Германіі, інфармуе sputnik.by.

Як паведаміў нямецкі міністр Франк-Вальтэр Штайнмаер, разам з французскім калегам Жан-Маркам Эйро ён прапанаваў расійскаму і ўкраінскаму міністрам замежных спраў "зноў сустрэцца на наступным тыдні ў Мінску". Ён спадзяецца, што яго калегі "ацэньваюць усю сур'ёзнасць становішча таксама, як мы".

Чакаецца, што ў беларускай сталіцы будзе абмеркаваная "дарожная карта" па рэалізацыі мінскіх пагадненняў для ўрэгулявання канфлікту на Данбасе.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі