У Мінску журналіста Алега Груздзіловіча асудзілі на 15 сутак арышту

У Мінску журналіста Алега Груздзіловіча асудзілі на 15 сутак арышту

У Мінску журналіста Алега Груздзіловіча асудзілі на 15 сутак адміністрацыйнага арышту. Яго прызналі вінаватым ва ўдзеле ў несанкцыянаванай акцыі пратэсту 25 кастрычніка, на якой ён працаваў і меў рэдакцыйнае заданне ад газеты "Народная воля", быў у камізэльцы з надпісам "Прэса". Справу 61-гадовага Груздзіловіча разглядаў у чацвер суд Фрунзенскага раёна сталіцы, суддзя — Марына Ярохіна.

Як паведамляе Радыё Свабода, у судзе было заўважана, што час відэаздымкі з акцыі і час у пратаколе затрымання не супадаюць. Да таго ж на відэа відаць, што Груздзіловіч не ўдзельнічае ў пратэсце. Аднак суддзя на гэта не звярнула ўвагі.

Алег Груздзіловіч быў затрыманы 10 лістапада — міліцыя яго забрала здому. Ён больш за 20 гадоў адпрацаваў на Радыё Свабода, вядомы па шматлікіх сёлетніх стрымах з вулічных акцый. У канцы жніўня 2020-га журналіст быў пазбаўлены акрэдытацыі. "Столькі гадоў пішаш пра тое, што адбываецца ў такіх установах [ён у СІЗА Жодзіна], дык трэба ж і самому адчуць", — сказаў Груздзіловіч.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі